Матч "Дынама-Мінск" - "Ёкерыт" у 19:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

23 августа 2017

Мінскае "Дынама" стартуе ў дзясятым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. Сёння "зубры" на "Мінск-Арэне" прымаюць "Ёкерыт". У мінулым сезоне беларускі клуб фінішаваў пятым у Заходняй канферэнцыі, фіны ледзь выйшлі ў плэй-оф - восьмы радок. Абедзве каманды вылецелі ў першым раўндзе і зараз спадзяюцца выступіць лепш.

Пачатак матча "Дынама-Мінск" - "Ёкерыт" у 19:30. Прамая трансляцыя з "Мінск-Арэны" на "Беларусь 5".