Матч Беларусь - Іспанія. Засталося ўсяго 520 білетаў

8 июня 2015

Усяго 520 білетаў засталося ў продажы на матч еўракваліфікацыі зборнай Беларусі супраць Іспаніі, які пройдзе на "Барысаў-Арэне" 14 чэрвеня. Пачнецца ён у 21:45. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт "Барысаў-Арэны". Кошт білетаў у вольныя сектары 60 000 рублёў. Агульная ўмяшчальнасць "Барысаў-Арэны" - 13121 чалавек. Зборная мае права спадзявацца на аншлаг.