Матч Беларусь - Данія глядзіце сёння ў 17:15 на "Беларусь 1"

5 мая 2015

На чэмпіянаце свету па хакеі ў зборнай Беларусі сёння трэці матч. У апанентах Данія. І для выхаду ў плэй-оф нашай камандзе трэба перамагаць. На турніры ў чэшскай Остраве працуе наш спецыяльны карэспандэнт Андрэй Іваноў.

У панядзелак у зборнай Беларусі на турніры быў выхадны. Пасля двух матчаў трэнерскі штаб не стаў настойваць на абавязковай ранішнім раскатцы, таму заняткі прайшлі ў рэжыме "па жаданні". Калі размова ідзе пра каманду (хакейную ці футбольную), галоўная навіна - гэта адсутнасць траўм. І з гэтым праблем няма. Як няма праблем з матывацыяй і жаданнем.

У Чэхіі гэтымі днямі знаходзяцца многія хакейныя спецыялісты. Трэнер мінскага "Дынама" Любамір Покавіч, напрыклад, адзначыў камандны дух, а таксама ўпэўненую гульню галкіпера.

З улікам усяго гэтага можна меркаваць, што трэнерскі штаб не будзе тасаваць састаў. Зборная Даніі - каманда нашым добра знаёмая, апошні раз каманды гулялі адна супраць адной 10 красавіка, і беларусы прайгралі 1:3.

Дарэчы, напярэдадні ў Остраве быў згуляны адзін з самых прынцыповых матчаў: Расія - ЗША. Расіяне даволі нечакана прайгралі, 2:4. Чаму нечакана? Таму што па складзе яны мацнейшыя, а ў ростары амерыканцаў прысутнічаюць чатыры гульцы з Універсітэцкай лігі.

Беларусы, дарэчы, усёй камандай назіралі за гэтым супрацьстаяннем ужывую, бо зусім хутка і ў нас будуць паядынкі з гэтымі топавымі зборнымі. Ну а сённяшні матч супраць Даніі пачынаем у 17:15 па беларускім часе. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".