Матч БАТЭ - Слован. Глядзіце на Беларусь 2 у 21:45

26 августа 2014
Найважнейшы матч у гісторыі Барысаў-Арэны. БАТЭ гатовы чацвёрты раз у сваёй гісторыі згуляць у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Для гэтага барысаўчанам застаецца толькі адзін крок.

У першым матчы плэй-оф кваліфікацыі галоўнага футбольнага Еўракубка жоўта-сінія на выездзе згулялі ўнічыю з браціслаўскім Слованам - 1:1. Гэта значыць, у Барысаве гаспадароў устроіць перамога з любым лікам. Больш за тое, нават безгалявая нічыя выведзе БАТЭ ў лік 32 лепшых клубаў Старога Свету. Матч БАТЭ-Слован пачнецца ў 21:45. Купляць білеты ўжо позна, усе яны прададзеныя. Затое ў прамым эфіры паядынак пакажа Беларусь 2.