Матч БАТЭ - "Баер" у вячэрнім эфіры на тэлеканале "Беларусь 2"

16 сентября 2015

Матч БАТЭ-"Баер". Кіраўніцтва леверкузенскага клуба запрасіла паўтысячы бежанцаў наведаць матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Сустрэча БАТЭ-"Баер" пачнецца ў 21:40. Каманды ўжо правялі перадматчавую размінку, зараз ідзе апошняя падрыхтоўка да паядынку.

Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 2". Каментатар Дзмітрый Герчыкаў на прамой сувязі з нашай студыяй (прамое ўключэнне).