Матч "Аўтамабіліст" - "Дынама-Мінск" сёння ў 17:00 на "Беларусь 5"

1 февраля 2017

Патэнцыяльны сапернік мінскага "Дынама" па плэй-оф Кубка Гагарына - аднаклубнікі з Масквы - не пакінулі шанцаў "Медвешчаку" - 6:3. Тым самым каманда з Заграба пазбавілася шанцаў на трапленне ў накаўт-раўнд.

"Лакаматыў" спатыкнуўся ў матчы са "Слованам". Пройгрыш па булітах - 2:3. У "Лакаматыва", "Тарпеда", маскоўскага "Дынама" ў актыве 101 бал.

У "зубраў" 93. Скараціць адставанне мінчане змогуць сёння. У 17:00 гульня супраць "Аўтамабіліста". Тыдзень таму "бела-сінія" дома былі мацнейшыя за каманду з Екацярынбурга ў авертайме - 5:4. Прамая трансляцыя матчу на тэлеканале "Беларусь 5".