Матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе "Смалявічы" - "Мінск" перанесены

18 Мая 2020
Суботні паядынак "Смалявічы" - "Мінск" перанесены. Астатнія гульні 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе пакуль па плане. Старшыня федэрацыі Уладзімір Базанаў пракаменціраваў сітуацыю з каранавірусам у Вышэйшай лізе. На мінулым тыдні "гараджане" прапусцілі паядынак супраць "Нёмана". У гульца сталічнага клуба падазрэнне на COVID-19.

Адзначым, што 10-ы тур стартуе ўжо ў сераду ў Брэсце, дзе мясцовае "Дынама" прыме БАТЭ, і прадоўжыцца да суботы.