Майстар-клас ад Дар'і Домрачавай

10 ноября 2015

Незвычайная трэніроўка прайшла сёння ў выхаванцаў Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву. У якасці настаўніка выступіла трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава. У Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву зараз жывуць, вучацца і трэніруюцца больш за сто спартсменаў. Яго сапраўдны гонар - сучасная біятлонная траса, патрэніравацца на якой прыязджаюць нават з-за мяжы. Для эксперыментальнай групы біятланістаў алімпійская чэмпіёнка сёння правяла майстар-клас.

У падарунак будучым чэмпіёнам трыумфатар зімовай Алімпіяды ў Сочы прывезла спецыяльныя трэнажоры і паштоўкі з аўтографам. Пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей, пажадаўшы імкненняў і вялікіх перамог.