Мартэн Фуркад - пераможца мужчынскай індывідуальнай гонкі на чэмпіянаце свету па біятлоне

19 февраля 2020
Мартэн Фуркад - пераможца мужчынскай індывідуальнай гонкі на чэмпіянаце свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. Больш чым на 5 хвілін ад француза адстаў лепшы з беларусаў - Антон Смольскі: тры промахі - столькі ж хвілін штрафу - і 34-я пазіцыя. 5 стрэлаў у малако здзейсніў Раман Ялётнаў, ён - 53-і, 79-і радок у Максіма Вараб'я: 6 недакладных стрэлаў, на адзін больш у Сяргея Бачарнікава - гэта 81 месца. Заўтра планетарны форум працягнецца супермікстам.