Мархель назваў склад на Грузію ў плэй-оф Лігі нацый
30 сентября 2020
Юрый Кендыш і Станіслаў Драгун не дапамогуць зборнай Беларусі ў паўфінале Лігі нацый 8 кастрычніка ў Грузіі. Так вырашыў галоўны трэнер Міхаіл Мархель. У апублікаваным спісе 28 выкліканых на збор футбалісты БАТЭ і "Шахцёра" адсутнічаюць. У Драгуна нядаўна быў дыягнаставаны каранавірус. А вось Ігар Стасевіч, які таксама знаходзіцца па-за гульнёй з-за COVID-19, у Грузію збіраецца.













