У скарбонцы зборнай Беларусі 9 медалёў Сусветнай летняй універсіяды

29 августа 2017
Наша гімнастка набрала трэцюю суму балаў у фінале за практыкаванне з мячом. Чацвёртай Трубач была ў практыкаванні з булавамі. Такім чынам, у скарбонцы зборнай Беларусі 9 медалёў: тры залатыя, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя. Чэмпіёнамі ўніверсіяды, нагадаем, сталі Ілья Шымановіч, на рахунку нашага плыўца дзве ўзнагароды вышэйшай пробы, і лёгкаатлетка Ірына Жук.