Марыя Шарапава і Ангеліка Кербер пакідаюць Мельбурн на стадыі 1/8 фіналу

20 Студзеня 2019

Адразу дзве сенсацыі ў рамках жаночага адзіночнага разраду на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. Марыя Шарапава і Ангеліка Кербер, другая ракетка свету, пакідаюць Мельбурн на стадыі 1/8 фіналу. Расіянка саступіла Эшлі Барці 4:6, 6:1, 6:4. А Кербер пацярпела разгромнае паражэнне ад Даніэль Колінз - 6:0, 6:2. Барці згуляе ў чвэрцьфінале з Квітавай. Колінз з пераможніцай супрацьстаяння Сцівенс - Паўлючэнкава. У парным разрадзе завяршыла выступленне Аляксандра Сасновіч. На стадыі 1/8 фіналу разам з амерыканкай Таўндсенд яна прайграла тайваньскаму дуэту.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя