Марыя Шарапава - Ганна Іванавіч

27 апреля 2014

Марыя Шарапава - Ганна Іванавіч - афіша фінальнага матчу тэніснага турніру WТА які праходзіць у Штутгарце. У гэтыя хвіліны тэлеканал Беларусь 5 пачынае трансляцыю гэтага паядынку. Пераможца атрымае 470 рэйтынгавых ачкоў, а таксама 130 тысяч долараў. А тым часам Вікторыя Азаранка заявіла аб тым, што не выступіць на тэнісных турнірах у Мадрыдзе і Рыме, беларуска не вярнулася ў форму пасля траўмы.