арыя Панфілава і Юрый Лядаў на чацвёртым месцы ў суперміксце на этапе Кубка IBU

8 декабря 2016

За крок ад п'едэстала. Марыя Панфілава і Юрый Лядаў займаюць чацвёртае месца ў суперміксце на этапе Кубка IBU у Італіі. Беларусы выкарысталі чатыры дадатковыя патроны і больш чым на хвіліну адсталі ад пераможцаў - Анастасіі Мяркушынай і Арцёма Цішчанкі з Украіны.  У змяшанай эстафеце Дар'я Блашко, Дзінара Алімбекава, Дзмітрый Абашаў і Аляксандр Дарожка з дзевяццю дадатковымі патронамі на пятай пазіцыі.