Марына Зуева у дзясятцы наймацнейшых па выніках Кубка свету па канькабежным спорце на дыстанцыі тры тысячы метраў

12 декабря 2017

У Солт-Лейк-Сіці беларуска стала шостай, а тыднем раней у Калгары ўстанавіла рэкорд краіны. Пасля чатырох этапаў Зуева займае дзявятае месца. Наперадзе ў канькабежцаў яшчэ два этапы, фінальны з якіх пройдзе ў сярэдзіне сакавіка ў Мінску. На трох тысячах метраў Зуева выступіць на Алімпіядзе. У чаканні ліцэнзіі пакуль знаходзіцца Ігнат Галавацюк.

У падвешаным стане пакуль знаходзіцца і шорт-трэкіст Яўген Рыжоў, які прэтэндуе на паездку ў Пхёнчхан на дыстанцыі 500 метраў. Адна ліцэнзія ў прадстаўнікоў гэтага віду спорту ёсць. На дыстанцыі паўтары тысячы метраў яе заваяваў Максім Сяргееў.