Марына Слуцкая вязе серабро з клубнага чэмпіянату Еўропы па дзюдо

19 ноября 2019
Чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Мінску дзюдаістка Марына Слуцкая займае другое месца на клубным чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі. Беларуска выступала за іспанскую Валенсію і прынесла камандзе вырашальныя ачкі ў чвэрць- і паўфінале, але ў галоўным супрацьстаянні пірэнейская дружына саступіла францужанкам 2:3.