Марына Літвінчук сёння ў праекце "Нашы. Чэмпіёны"

29 июля 2019

Самым паспяховым відам спорту для Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях стала веславанне на байдарках і каноэ. 10 медалёў заваявалі нашы атлеты. А да чатырох з іх сваю сілу прыклала Марына Літвінчук. Дзяўчына ўзяла поўны камплект: два залатыя медалі, серабро і бронзу. Ёю нельга не захапляцца. Яе не змянілі п'едэсталы Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Пра няпросты шлях да трыумфу шчыра і адкрыта - сёння ў праекце "Нашы. Чэмпіёны".