Марына Літвінчук і Вольга Худзенка выйгралі два залатыя медалі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ

23 августа 2019

Трыумфальныя навіны прыходзяць сёння з венгерскага Сегеда, дзе праходзіць чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. Нашы весляры выйгралі два залатыя медалі. Чэмпіёнкамі свету ў заездзе байдарак-двоек сталі Марына Літвінчук і Вольга Худзенка. А Алёна Наздрова паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны  пасля заезду каноэ-адзіночак на 500 метраў. Медальны пачын дзяўчат падтрымаў байдарачнік Мікіта Борыкаў, які выйграў серабро на аналагічнай па даўжыні дыстанцыі. Гэтымі хвілінамі за медалі змагаецца наша мужчынская байдарка-чацвёрка. Адзначым, гэты чэмпіянат свету з'яўляецца ліцэнзійным да Токіа, і ў нашых спартсменаў ёсць усе шанцы пазмагацца і за ліцэнзіі ў алімпійскіх дысцыплінах.