Марына Арзамасава не трапіла на п'едэстал Алімпійскіх гульняў у бегу на 800 метраў

21 августа 2016

Увесь першы круг беларуска трымалася ў групе лідараў, а на другім паспрабавала бегчы за Кастэр Семеняй. Але бліжэй да фінішу не вытрымала зададзены тэмп і перасекла стужачку толькі сёмай з вынікам 1 хвіліна 59,10 секунды.

Золата ў прадстаўніцы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Кастэр Семені, Франсіна Ніёнсаба з Бурундзі ўзяла серабро. Кенійка Маргарэт Вамбуі трэцяя.