Марына Арзамасава кваліфікавалася ў паўфінал бегу на 800 метраў

15 августа 2013

Марына Арзамасава кваліфікавалася ў паўфінал бегу на 800 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Маскве. У папярэднім забегу беларуска фінішавала з вынікам 1 хвіліна 59,6 секунды, што з'яўляецца яе лепшым часам за сезон. Паўфінал у гэтым відзе праграмы пройдзе заўтра ўвечар. Завяршыў барацьбу на планетарным форуме Уладзімір Казлоў. У папярэдніх спаборніцтвах ён кінуў кап'ё каля адзнакі 72 метры 66 сантыметраў і заняў у сваёй групе апошняе месца. Павел Лыжын у кваліфікацыі ў штурханні ядра не змог здзейсніць ні адной паспяховай спробы і таксама пакідае спаборніцтвы. Вячэрнюю праграму шостага дня чэмпіянату свету ў прамым эфіры пакажа тэлеканал Беларусь 2. Пачатак у 17:55.