Марадоне на матчы Аргенціна - Нігерыя спатрэбілася дапамога медыкаў

27 июня 2018

Месі застаецца ў Расіі. Зборная Аргенціны ў матчы супраць Нігерыі вырвала перамогу ў канцоўцы - 2:1 і з другога месца ў групе выйшла ў 1/8 фіналу, дзе згуляе з Францыяй. Марадоне падчас гульні стала дрэнна, спатрэбілася дапамога медыкаў. Але шпіталізацыі старшыня праўлення брэсцкага "Дынама" пазбегнуў.