"Манчэстэр Юнайтэд" у розыгрышы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў абгуляў ПСЖ 3:1

7 марта 2019

Праз 20 гадоў. "Манчэстэр Юнайтэд" здзейсніў дзіўны камбэк у розыгрышы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў - перамог на выезд ПСЖ 3:1. Нагадаем, раней на "Олд Трафард" мацнейшымі былі парыжане - 2:0. У гульні ў адказ усё вырашыў пенальці пасля прагляду ВАР, які рэалізаваў Рашфорд. У 1999 годзе Уле Гунар Сульшэр прынёс  "Манчэстэр Юнайтэд" трафей у дадатковы час, зараз вялікі нарвежац ля руля "чырвоных д'яблаў".