"Манчэстэр Юнайтэд" супраць "Ліверпуля". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

20 Кастрычніка 2019
Адны з самых тытулаваных брытанскіх клубаў "Манчэстэр Юнайтэд" і "Ліверпуль" сустрэнуцца паміж сабою ў 9-м туры Англійскай прэм'ер-лігі на арэне "Олд Трафард". Некалі вялікае супрацьстаянне сёння выглядае ўсё ж не такім. Мерсісайдцы выйгралі апошні трафей Лігі чэмпіёнаў і ўпэўнена лідзіруюць у лізе. А вось МЮ ўжо некалькі сезонаў у пошуку стабільнасці. Пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 18:20.