"Манчэстэр Сіці" выйграў Лігу чэмпіёнаў упершыню ў гісторыі

11 июня 2023
Англійскі "Манчэстэр Сіці" ўпершыню ў гісторыі выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, піша Sputnik.

У фінальным матчы, які прайшоў у Стамбуле, "гараджане" перамаглі міланскі "Інтэр". Адзіны мяч на 68-й хвіліне сустрэчы забіў Радрыга Эрнандэс (Родры).

Нягледзячы на высокі прэсінг і траўму галоўнага плеймейкера "Мансіці" Дэ Брэйнэ, італьянцы так і не змаглі забіць гол, хаця былі вельмі блізкія да таго, каб зраўнаваць лік на табло.

Для "Манчэстэр Сіці" гэта першая перамога ў ЛЧ. У 2021 годзе падапечныя Пепа Гвардыёлы гулялі ў фінале, але саступілі "Чэлсі" (0:1).