Максімальны вынік на Гульнях у Токіа - пытанне адказнасці спартсмена перад краінай

19 ноября 2019
На алімпійскім  сходзе сёння абмяркоўваюць медальныя перспектывы і шляхі развіцця спартыўнай галіны Беларусі. Галоўная ўвага - летнім алімпійскім відам. Добры вынік, якім адзначыліся беларусы на дамашніх Еўрапейскіх гульнях,  не прычына для самазаспакаення. Канкурэнцыя на сусветным узроўні куды больш сур'ёзная. Практычна ўсе чэмпіянаты свету гэтага сезона ўжо завершаны, так што можна падводзіць вынікі. Нашы атлеты заваявалі 8 узнагарод, 2 з іх залатыя. Асноўныя надзеі на галоўным старце чатырохгоддзя звязаны з веслярамі і пяціборцамі. У той жа час шэраг відаў спорту і дысцыплін, у якіх беларусы традыцыйна моцныя, да прызавых месцаў на сусветным узроўні не дацягвае. Адсюль і складанасці яшчэ на этапе адбору на Гульні ў Токіа.

Віктар Лукашэнка абраны на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК

Вырашалі сёння і арганізацыйныя пытанні. На пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта абраны Віктар Лукашэнка. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі алімпійскага сходу.

Узнагародзілі легендарных спартсменак

Сёння ж былі адзначаны нашы легендарныя спартсменкі. Кацярына Карстэн і Аляксандра Герасіменя многія  гады знаходзіліся ў топе сусветных рэйтынгаў веславання і плавання, адзначыліся і на вяршыні подыумаў чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў. Спартсменак узнагародзілі ганаровымі знакамі НАК Беларусі.