Максім Варабей выйграў серабро ў спрынце на этапе Кубка IBU

4 Сакавіка 2020
Медальныя навіны прыйшлі сёння з Раўбіч, дзе стартаваў фінальны ў сезоне этап Кубка IBU па біятлоне. Максім Варабей выйграў серабро ў мужчынскім спрынце. Пераможцу - нарвежцу Сіверту Бакіну - на 10-кіламетровай дыстанцыі беларус з адным промахам прайграў толькі 5,2 секунды. Усяго ж стартавалі 73 страляючыя лыжнікі.

Заўтра ў Раўбічах пройдуць два спрынты


Спаборніцтвы ў Раўбічах прадоўжацца заўтра таксама дзвюма спрынтарскімі гонкамі. Звяртаем вашу ўвагу: дзяўчаты будуць стартаваць а 11-й гадзіне раніцы, мужчыны  а 14-й. "Беларусь 5" пакажа спаборніцтвы ў прамым эфіры.