Максім Валадзько падпісаў кантракт з тульскім "Арсеналам"

13 января 2019

Зараз афіцыйна. Экс-абаронца барысаўскага БАТЭ Максім Валадзько падпісаў кантракт з тульскім "Арсеналам" і прадстаўлены ў якасці гульца каманды. Пагадненне з тулякамі разлічана да канца наступнага сезона. Новы клуб абаронцы зборнай Беларусі ўжо адправіўся на збор у Турцыю. Валадзько, як відаць, у абойме.