Максім Сушко прызнаны першай зоркай паядынку паміж "Ліхай Вэлі" і "Уілкс-Беры"

9 февраля 2020
Максім Сушко прызнаны першай зоркай паядынку паміж "Ліхай Вэлі" і "Уілкс-Беры" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Амерыканскай хакейнай лігі. "Прывіды" перамаглі 5:3. Форвард зборнай Беларусі аформіў дубль, нанёс 3 кідкі і зарабіў паказчык  "+2". У цяперашнім сезоне ў актыве Максіма 19 балаў у 43 гульнях з паказчыкам карыснасці  "+13".

У турнірнай табліцы Усходу "Ліхай Вэлі" пакуль на 14 месцы. Да зоны плэй-оф - 8 балаў.