Максім Недасекаў заваяваў два прызавыя месцы на этапах Брыльянтавай лігі

7 июня 2019

Два прызавыя месцы  на этапах Брыльянтавай лігі: другое - у Шанхаі, трэцяе - напярэдадні ў Рыме. Адзін з лідараў нашай каманды ў скачках у вышыню Максім Недасекаў упэўнена дэбютаваў на прэстыжным лёгкаатлетычным турніры. У сталіцы Італіі беларус узяў вышыню 2 метры 28 сантыметраў. 

Пасля вяртання Максім прызнаўся, што ў першую чаргу ў гэтым сезоне задаволены сваёй стабільнасцю.