Максім Недасекаў заняў 4-е месца на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы

5 октября 2019

Максім Недасекаў спыніўся за крок ад п'едэстала на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы. У скачках у вышыню беларус заваяваў планку  2 метры 33 сантыметры. Фінальныя спаборніцтвы прайшлі з фантастычным напружаннем. Але ўзяць большую вышыню Максіму не ўдалося. 4-е месца маладога перспектыўнага спартсмена - гэта пакуль лепшае выступленне беларусаў на гэтым планетарным форуме. Чэмпіёнам свету стаў катарац  Мутас Эса Баршым.