Максім Недасекаў заняў 3-е месца ў скачках у вышыню на этапе Брыльянтавай лігі ў Рыме

7 июня 2019

Беларус паказаў вынік - 2 метры і 28 сантыметраў. Пераможцам стаў украінец Багдан Бандарэнка. Яму пакарылася планка трыма сантыметрамі вышэйшая. Анастасія Мірончык-Іванова 7-я ў скачках у даўжыню. Роўных не было немцы Малайцы Міхамба. Таццяна Халадовіч заняла 8-е месца ў кіданні кап’я. Лепшая – Х’юі Лю з Кітая.