Максім Недасекаў выступіць на этапе Брыльянтавай лігі

16 сентября 2020
Максім Недасекаў выступіць на этапе Брыльянтавай лігі ў Рыме. Гэты старт стане заключным у сезоне для беларускага спартсмена. Нагадаем, Недасекаў з вынікам 2 метры 33 сантыметры з'яўляецца лідарам гэтага сезона. Спаборніцтвы па скачках у вышыню пачнуцца ў 19:40 па беларускім часе.