Мора запалу, эмоцый і радасць перамогі - усё гэта не раз мы разам перажывалі на нашых спартыўных арэнах. На гэтым фоне асабліва недарэчнымі выглядаюць заклікі тых, хто спрабуе пазбавіць беларусаў спартыўнага свята, а саміх атлетаў права змагацца за медалі пад сваім флагам.
Адкрыты зварот дзеячаў беларускага спорту працягвае збіраць усё больш подпісаў. Свой уклад зрабіў і заслужаны трэнер Беларусі па лёгкай атлетыцы Віктар Мяснікоў. З надзеяй, што знешнія фактары не перашкодзяць яго выхаванцам выканаць мару - годна выступіць на Алімпійскіх гульнях. Свой вопыт настаўнік перадае маладому пакаленню і падкрэслівае, як шмат зроблена для развіцця беларускага спорту апошнія гады.
Максім Недасекаў выказаўся ў эфіры "Беларусь 1" аб закліках дэструктыўных сіл
Сёння яшчэ адзін яркі прадстаўнік беларускага спорту Максім Недасекаў стаў госцем праекта тэлеканала "Беларусь 1", дзе агучыў сваю пазіцыю. Ён і яго шматлікія калегі не ўяўляюць выступленне на міжнародных стартах пад недзяржаўнымі флагам і гімнам, а заклікі аб тым, каб родныя сімвалы змяніць на нейтральныя, выклікаюць здзіўленне. Тым больш, некаторыя з тых, хто падпісаў такія дэструктыўныя заклікі, працягваюць выступаць на спаборніцтвах і па ўмовах камерцыйных кантрактаў абавязаны гэта рабіць пад дзяржаўнымі сімваламі.
Спартсмены і трэнеры працягваюць ставіць подпісы пад адкрытым зваротам
На сёння больш за 3 з паловай тысячы спартсменаў, трэнераў і работнікаў спартыўнай галіны ўжо паставілі подпіс пад адкрытым зваротам. Зрабіць гэта можна ў рэспубліканскіх цэнтрах алімпійскай падрыхтоўкі, Нацыянальным алімпійскім камітэце і на сайце Athletes.by.













