Максім Недасекаў вярнуўся ў Беларусь

7 октября 2019

Вельмі задаволены чацвёртым месцам на чэмпіянаце свету ў Катары і ўпэўнены, што ў хуткім часе зможа вынік палепшыць. Па вяртанні ў Мінск 21-гадовы Максім Недасекаў, які стаў чацвёртым у скачках у вышыню на планетарным форуме ў Досе, прызнаўся, што сезон у эмацыянальным  плане атрымаўся звышнапружаным. 

Акрамя перамогі на  ІІ Еўрапейскіх гульнях у чэрвені, ён выходзіў на пік магчымасцяў да моладзевага чэмпіянату Еўропы і да вельмі статутнай матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША, дзе ўстанавіў рэкорд сезона. Але, нават спыніўшыся за межамі п'едэстала ў Катары,  лічыць чэмпіянат свету для сябе сапраўды паспяховым.

У найбліжэйшых планах рэкардсмена - аднавіцца, перш маральна, і пачаць мэтанакіраваную падрыхтоўку да летніх  Алімпійскіх гульняў у Японіі.