Максім Недасекаў прыносіць зборнай Беларусі серабро чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы

12 августа 2018

Наш спартсмен стаў другім у скачках у вышыню. У фінале спаборніцтваў Максім узяў планку на 2 метры 33 сантыметры, што стала паўторам найлепшага выніку ў кар'еры.

У заключны дзень чэмпіянату Еўропы беларускія спартсмены пазмагаюцца за тры камплекты ўзнагарод. У ранішняй сесіі адразу пяць нашых атлетак - Вольга Мазуронак, Анастасія Іванова, Ніна Савіна, Марына Даманцэвіч і Ірына Сомава - выйдуць на старт марафонскай дыстанцыі. У вячэрняй сесіі будзем хварэць за Ганну Малышчык, якая выступіць у фінале ў кіданні молата, і Дар’ю Барысевіч - яна выйдзе на старт фінальнага забегу на паўтары тысячы метраў. Прамыя трансляцыі з Берліна вядзе "Беларусь 5".