Вяртанне бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў. У Нацыянальным аэрапорце Мінск гэтай раніцай сустракалі Максіма Недасекава. У ВІП-зале паветранай гавані сабраліся прыхільнікі нашага атлета і ўсяго беларускага спорту, сапраўдныя патрыёты. Яны з кветкамі, плакатамі, крычалкамі сустракалі ўладальніка нацыянальнага рэкорду. Прыём прайшоў менавіта ў той атмасферы, якой так не хапала ў Токіа.
Максім Недасекаў з камандай прыляцеў у Беларусь з невялікай затрымкай. Токіа - Стамбул - Мінск. Гэта было доўгае, але прыемнае вяртанне дамоў. З аэрапорта Максім выходзіў пад гукі ваеннага аркестра (ён яшчэ і радавы кантрактнай службы). Нагадаем, у скачках у вышыню Максім Недасекаў паказаў вынік 2 метры 37 сантыметраў, паставіўшы нацыянальны рэкорд. На такой жа вышыні спыніліся італьянец Джанмарка Тамберы і Мутаз Баршым з Катара. У выніку яны абодва заваявалі па залатым алімпійскім медалі і абышлі беларуса толькі па колькасці спроб. Так што наша бронза без перабольшання з залатым адлівам.
З планаў на найбліжэйшы час, падзяліўся Максім, тыдзень на зносіны з прэсай, а далей новыя старты.
Максім Недасекаў прыляцеў у Беларусь
4 августа 2021













