Максім Недасекаў перапісаў нацыянальны рэкорд у скачках у вышыню на прэстыжным міжнародным турніры ў Венгрыі. Беларус з вынікам 2 метры 37 сантыметраў заняў першае месца і стаў рэкардсменам Беларусі. Адзначым, папярэдняе дасягненне належала Дзмітрыю Набокаву і было яно на 1 сантыметр менш. Акрамя таго, Максім узначаліў сусветны рэйтынг сезона. Эльвіра Герман на стаметроўцы з бар'ерамі выйграла серабро турніру. Яе час - 12,67 секунды. Анастасія Мірончык-Іванова стала трэцяй у скачках у даўжыню, у лепшай спробе праляцеўшы на 6 метраў 60 сантыметраў. У кіданні кап'я Таццяна Халадовіч размясцілася на пятым радку выніковага пратакола.
Максім Недасекаў перапісаў нацыянальны рэкорд у скачках у вышыню
7 июля 2021













