Максім Мірны завяршае выступленне на тэнісным турніры серыі ATP у Шанхаі з прызавым фондам больш за чатыры мільёны долараў. У першым раўндзе парнага разраду беларус і іспанец Фелісіяна Лопес саступілі расійска-чэшскаму тандэму Міхаіл Южны - Лукаш Росал 6:7, 7:5, 8:10.














