Максім Мірны выступіць на Алімпіядзе ў Рыа

30 июня 2016

Аб гэтым паведаміла прэс-служба Беларускай тэніснай федэрацыі. У дуэце з Аляксандрам Бурым Мірны пазмагаецца за медалі ў мужчынскім парным разрадзе. ITF вылучыла месца на Гульні беларусам, улічваючы заслугі нашых спартсменаў і ролю федэрацыі ў сусветнай тэніснай супольнасці. Адзначым, Мірны і Буры ў гэтыя дні, праўда, у розных дуэтах, выступаюць на турніры "Вялікага шлема" - Уімблдон. А вось за медалі ў жаночым адзіночным разрадзе на Алімпіядзе пазмагаецца Вікторыя Азаранка. Тэнісны турнір пройдзе ў "Бара Алімпік-парк" з 6 па 14 жніўня.