Максу Мірнаму не атрымалася зрабіць сабе падарунак да 37 дня нараджэння, які ён адзначаў 6 ліпеня. Напярэдадні ў фінале Уімблдона ў змяшаным разрадзе ён у пары з Чаа Хаачын саступіў дуэту Ненад Зіманіч - Саманта Стосур. Для Макса Мірнага гэта быў восьмы фінал у міксце на турнірах Вялікага шлема і другі - на Уімблдоне. У першым выпадку ў пары з амерыканкай Серэнай Уільямс у 1998 годзе ён выйграў. Тут жа, на цэнтральным корце, Максім Мірны разам з Вікторыяй Азаранкай перамагалі ў фінале лонданскай Алімпіяды - 2012, таксама ў змяшаным парным разрадзе.














