Максім Мірны далучыўся да мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе

14 сентября 2017

У Біль ён прыляцеў раніцай з Фларыды і ўжо вечарам правядзе першую трэніроўку на швейцарскім корце. На коне матчу Кубка Дэвіса Швейцарыя - Беларусь выхад у сусветную групу. Па выніках жараб'ёўкі ў пятніцу першымі на корт выйдуць лідар каманды гаспадароў Хенры Лааксанен і другі нумар беларускай зборнай Яраслаў Шыла, пасля Дзмітрый Жырмонт памераецца сіламі з Марка Чудзінэлі. У суботу ў парным паядынку сустрэнуцца Максім Мірны, Андрэй Васілеўскі і Адрыян Бодмер і Лука Маргаролі. У нядзелю яшчэ дзве адзіночныя сустрэчы: Лааксанен - Жырмонт, Чудзінэлі - Шыла.

Прамыя трансляцыі з матчу Кубка Дэвіса Швейцарыя - Беларусь будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".