Максім Мірны прадставіць Беларусь на ветэранскім турніры Уімблдона

8 июля 2019
У Лондане  гэтымі днямі набірае абароты Уімблдон, і беларусы ў другім тыдні турніру Вялікага шлема прадстаўлены ў парным разрадзе. Згуляе ў Лондане і Максім Мірны. Алімпійскі чэмпіён, які завяршыў сваю бліскучую прафесійную кар'еру напрыканцы мінулага года, зноў прадставіць Беларусь, але ўжо на ветэранскім турніры Уімблдона. І літаральна за некалькі дзён да адлёту на Туманны Альбіён Мірны вярнуўся на корт, прычым зрабіў гэта ў Гродне ў свой дзень нараджэння  6  ліпеня. Наш карэспандэнт Ганна Эйсмант адправілася ў горад над Нёманам разам з  чэмпіёнам. 

У 2014 годзе Агенцтва тэленавін паказала першае ў гісторыі айчыннага тэлебачання сямейнае рэаліці-шоу "Мірны тур". Тады мы ўбачылі самыя прыгожыя мясціны і дзіўныя прыродныя куткі нашай краіны вачамі самага паспяховага беларускага тэнісіста сучаснасці  - Максіма Мірнага. З тых часоў сям'я Мірных вырасла: у Ксеніі і Макса нарадзілася чацвёртае дзіця -  Трафім. Цяпер, калі ў Максіма з'явілася больш часу, было прынята рашэнне прадоўжыуць знаёміцца з роднай краінай і яе звычаямі (вiдэа).