Максім Мірны і Яраслаў Шыла саступілі Юліяну Ноўлу і Юргену Мельцэру ў першых двух сэтах

8 апреля 2017

Зборная Аўстрыі па тэнісе блізкая да таго, каб скараціць адставанне ў матчы другога раўнда першай еўраафрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць Беларусі. У гэтыя хвіліны праходзіць парны паядынак. Максім Мірны і Яраслаў Шыла саступілі Юліяну Ноўлу і Юргену Мельцэру ў першых двух сэтах - 4:6, 6:7. Зараз ідзе трэцяя партыя, у якой беларусам абавязкова трэба перамагаць, але пакуль наперадзе, 4:2, аўстрыйцы. Нагадаем, учора дзве вікторыі нашай камандзе прынеслі Ягор Герасімаў і Ілья Івашка.