Максім Мірны і Трыт Хуэй заўтра ўвечар пазмагаюцца за выхад у паўфінал

29 марта 2016

Максім Мірны і Трыт Хуэй заўтра ўвечар пазмагаюцца за выхад у паўфінал з амерыканцамі Джонам Ізнерам і Нікаласам Манро. А вось пацешны эпізод з матча другога круга. Хоць Іван Додыг з Харватыі так гэты момант наўрад ці назаве. Бразілец Марсела Мела падчас розыгрышу адправіў мяч проста ў галаву свайму партнёру. Матч прыпынілі, а пасля аказання медыцынскай дапамогі другая пара турніру працягнула гульню, але, як вядома, саступіла.