Максім Мірны і Трыт Хуэй выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі

31 марта 2016

Беларус і філіпінец абгулялі амерыканскі тандэм Джон Ізнер - Нікалас Манро 6:1, 7:5. У матчы за выхад у фінал Мірны і Хуэй сустрэнуцца з тэнісістам з ПАР Равенам Класенам і яшчэ адным прадстаўніком ЗША Раджывам Рамам.