Максім Мірны і Трыт Хуэй з перамогі стартавалі на тэнісным турніры ў Акапулька

23 февраля 2016

У першым раўндзе беларус і філіпінец перайгралі аўстралійцаў Крыса Гучыёнэ і Бернарда Томіча 4:6, 6:3, 14:12.

У ноч з аўторка на сераду свае стартавыя паядынкі на турніры правядуць Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова. Першая сеяная Азаранка згуляе з Палонай Херцаг, Гаварцова выйдзе на корт супраць Лары Аруабарэны.