Максім Мірны і Марцін Маткоўскі выходзяць у паўфінал тэніснага турніру ў Штутгарце

15 июня 2017

Максім Мірны і Марцін Маткоўскі выходзяць у паўфінал тэніснага турніру ў Штутгарце з прызавым фондам 700 тысяч еўра. У 1/4 беларуска-польскі тандэм павінен быў згуляць з немцамі Томі Хаасам/Фларыянам Маерам, але тыя не выйшлі на корт. Месца ў фінале Мірны і Маткоўскі аспрэчаць з бразільска-брытанскай парай Бруна Саарэш/Джэймі Марэй.

У верасні Мірны і яго партнёры па зборнай Беларусі ў Біле пазмагаюцца са швейцарцамі за месца ў сусветнай групе Кубка Дэвіса. Гульня пройдзе пад дахам Swiss Tennis Arena на хардавым пакрыцці.