Максім Мірны і Хітэр Уотсан прайгралі на старце Уімблдона ў міксце

5 июля 2015

Беларус і брытанка саступілі аўстрыйска-ўкраінскаму дуэту Олівер Маарах-Аксана Саўчук, 6-7, 7-6, 6-4. Зараз Мірны зможа засяродзіцца на выступленні ў парным разрадзе, дзе ў дуэце з палякам Лукасам Кубатам прабіўся ў трэці круг. Сёння на Уімблдоне выхадны. А ўжо заўтра матчы 1\8 фіналу адзіночнага разраду правядуць Вольга Гаварцова і Вікторыя Азаранка. Гаварцова згуляе супраць Медысан Кіс, а саперніца Азаранкі - Белінда Бенчыч.