Максім Мірны і Філіп Освальд у 1/4 фіналу парнага разраду на турніры ў Шэньчжэні

26 сентября 2017

Максім Мірны і Філіп Освальд выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду на турніры ў Шэньчжэні з прызавым фондам 731 680 долараў. У 1/8 беларуска-аўстрыйскі дуэт зладзіўся з кітайскім тандэмам Маа Сінь Гон - Цзэ Чжан 7:6, 6:1. Заўтра за выхад у чвэрцьфінал пазмагаецца беларус Андрэй Васілеўскі ў пары з чылійцам Хансам Падліпнікам-Кастылья. У саперніках бразілец Марсела Мела і немец Аляксандр Звераў.