Максім Мірны і Філіп Освальд з перамогі стартавалі на тэнісным турніры АТР у Санкт-Пецярбургу

18 сентября 2018
Беларус і аўстрыец у двух сэтах 6-3, 7-6 перайгралі тэнісістаў з Босніі і Герцагавіны Мірза Башыча і Даміра Джумхура. Даведаўся імя свайго саперніка па стартавым раўндзе асноўнай сеткі адзіночнага разраду і Ілья Івашка. Ён выйдзе на корт супраць 60-й ракеткі свету Гвіда Пелья.